РУС БЕЛ ENG

Тыдзень роднай мовы

19.09.2022


З 19 верасня  па 23 верасня 2022 года ў нашай школе праходзіў Тыдзень роднай мовы. Вучні прынялі актыўны ўдзел у разнастайных мерапрыемствах. Наведалі ў бібліятэцы выставу “Сэрцам роднага слова краніся”. У першы дзень вучні 6-7 класаў пад кіраўніцтвам Фрэйдак В. С. рабілі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”. А вучні  8-9 класаў пад кіраўніцтвам Грэбневай І. М.  стваралі інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Было бачна прыемнае натхненне вучняў над гэтай працай.

20 верасня вучні старэйшых класаў рабілі фота, на якім дэманстравалі паказ традыцыйнага адзення школьніка і таго адзення, якое  яны апранаюць па-за школай.

21 верасня Чалей Н. С. з вучнямі 7-9 класаў правяла конкурс пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, у якіх вучні мелі магчымасць выказаць свой патрыятычны погляд на родную зямлю. Фрэйдак В. С. захапіла вучняў 8 класаў віртуальнай экскурсіяй па маршрутах, звязаных з жыццём і дзейнасцю знакамітых “майстроў слова”.

22 верасня ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры Дайлід Т. І. была арганізавана выстава-конкурс дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Я. Купалы і Я. Коласа, у якой прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. А таксама Грэбневай І. М. была праведзена акцыя “Чытаем вершы пра родную мову” . Прынялі ўдзел вучні 5-10 класаў.

23 верасня прайшла “Стартавая творчая акцыя “Закрыццё Тыдня роднай мовы”.